заўтра ў Гомель (на ноч), адтуль -- у Кіеў.

Apr 08, 2010 23:51


Наконт працы сумленне чыстае, нічога не вісіць, рукапіс здала. Наконт вучобы -- часткова разабрала, яшчэ столькі ж вісіць, пракурсавыялепейпрамаўчубокапец. Тэмпература за бартом ацэнена, рэчы -- ідэальна не сабраныя.

Апошні раз была на трасе, калі ехалі з Афеліяй з Асіна, зусім нядаўна. А да гэтага - на той жа М1, вяртаючыся з Касяй са Львова, з даволі працяглай вандроўкі, і было гэта ў самым канцы жніўня. І вось зараз, у сакавіку, мы выйшлі з лесу на шумную шашу, і так лёгка было падняць руку, так лёгка было ехаць - было адчуванне, нібы нікуды не сыходзіла, нібы не было зімы, а ўвесь час, усё існаванне - дарога. Як рыбка ў рэчку. Цікава, як будзе зараз. Усё, абсалютна ўсё залежыць ад душэўнага стану. Нарэшце апынуцца сам-насам з лёсам. Мне ўвесь час падавалася, што я недарэалізаваная ў аўтаспыне, пакуль не ездзіла адна. Нібы рукі звязаныя, залежнасць ад таго - знойдзеш пару, не знойдзеш, захоча ехаць, не захоча, вясёлы, нудны… Хаця аднойчы ўжо было. Але гэта было так блізка, і ў маёй краіне, па вострай неабходнасці і галава мая была занятая зусім іншымі думкамі. Усё мусіць быць добра, ці, прынамсі - як наканавана. Бо сустрэлася ўвечары з істотай, самай блізкай пасля маці, і ў той момант, калі я падумала: “Ну, пажадай жа мне цёплай трасы”, яна абняла мяне і сказала: “Цёплай трасы”. Саторы.

бясконцы шлях і шум дарог

Previous post Next post
Up