неспазнаныя асацыяцыі

Jan 31, 2010 14:22

Кватэрнік Крыса ўчора. Вялііііікі... Зноў павеяла подыхам раздзяўбайства, волі, якой у маім жыцці не будзе, бо я не ўмею так жыць, свет зноў уклаўся ў "Ды што там ехаць". Шмат пра поўнач, і трошкі, зусім трошкі - пра Крым. Оооой, як захацелася... Ці я даеду я туды ўжо калі-небудзь?! І акрамя загонна-задумных песень і вясёла-раздзяўбайскіх -- кельцкія... тыя самыя, якімі я заслухвалася ў 17 год, апынуўшыся пад Новы год у лякарні з запаленнем лёгкіх. Я была тады зусім іншая, жыццё было іншае, іншыя людзі былі вакол мяне... Ну, за выключэннем, вядома ж, "вечных цэннасцяў". І тады я не ведала, хто гэта спявае (хаця ўжо прачытала кельцкую міфалогію і разумела - пра што), мне проста прывезлі касету, я слухала бясконца ў навушніках і глядзела на зоры за вакном. 
Такія дзіўныя сны пасля! Усю ноч так і праспала, моцна абняўшы вялікага цацачнага звера, і бачыліся аграмадныя яркія яблыкі, пад якімі схіляліся дрэвы, сяброўка-медсестра, якая душыла надакучлівых супрацоўнікаў, а я - цяжарная, а Менск - перабудаваны, і на дахах мадэрновых дамоў - нацюрморты... І яшчэ Ёр прыехаў, толькі чамусьці час ад часу ператвараўся ў рыбу і плаваў у акварыюме))
І яшчэ - прыйшоў ліст (паштовачка) з Масквы, ад мілай-мілай хіпушкі, з якой мы раздзялілі дом на Rainbow... Я рада!

І яшчэ - вось бы лета было такім жа летнім, як зіма -- зімняя!

успамінкі, танцы розуму, музыка, бясконцы шлях і шум дарог, мроіва, rrainboww

Previous post Next post
Up