Oct 09, 2009 11:36
Сёння першы дзень папярэдняга перапісу, што-та будзе? Нярвуюся, баюся нарвацца на хамства, маньяка, баюся заблытацца ў гэтым стосе паперак і кучы пытанняў... Але, калі шчыра, больш за ўсё ўсё ж - хамства. Тупых вачэй і "Чччё? Какой, нах, перапіс?! Да ты па-нармальнаму (па-рускі) можешь?!"
У зубнога зраніцы (без чвэрці на восьмую, "выдатн дзень - выдатны пачатак") грала радыё, беларускае, афіцыйней няма куды, а па ім ... не паверыла вушам! - Беланогая (можа, канешне, гэта - норма, і па бел. радыё даўно круцяць беларускіх не-папсовых выканаўцаў і не-прыхвасняў-улады, а я проста радыё не слухаю, таму не ведала гэтага))). Заўсміхался разяўленым ротам! Доктар у гэты час дзяліўся са мной сваімі лінгвістычнымі вышукамі (сам - этнічны расеец, вучыць беларускую самастойна - дэманстраваў мне вынікі, тааак, лепш, чым у беларусаў, якіх вучылі нашай мове ў школках і вну, скардзіўся, што няма моўнай практыкі, вучыць польскую, трошкі - украінскую, вялікі шанавальнік гісторыі, пры тым не проста любіць, а - ведае!) і статыстычнымі дадзенымі аб сваіх беларускамоўных пацыентах (я - чацвертая!).
Нээлі-і-і-і, бяры прыклад!))
А ў метро круцілі кліп "Спліна". Першая думка, канешне "ууу, хачу на канцэрт!!". А пасля, як выснова - НЕ ЎСЁ ТАК ДРЭННА, ЯК МЫ БАІМСЯ.
Добрага дня ўсім!
што такое шчасце?,
музыка,
гляджу навокал