(no subject)

Oct 05, 2009 15:28

Не магу пісаць, што думаю, што хачу сказаць, асабліва ў дачыненні некаторых трапёткіх рэчаў

А эстонцы ў суботу жглі, тааак! Недахоп ведання эстонскай мовы, які шмат каго на спектакле відавочна раздражняў, мяне, здаецца, вымушаў больш увагі звярнуць на міміку, рухі. Якая экспрэсія! Вось яна, універсальная мова пачуццяў! Адным словам -- дзякуй арганізатарам "Куфару" і яго шаноўным удзельнікам!

Прыдумайце элексір працавітасці.
І элексір супраць тупагаловых чыноўнікаў. Ну проста зла не хапіла, калі пабачыла сёння анету для перапісу, а ў ёй -- пункт "РОДНОЙ ЯЗЫК (язык, усвоенный первым в раннем детстве)" Б.....!!!!! Дзякуй, патлумачылі тым, хто не разумее, што такое Родная Мова. Дый наогул, зрабілі з нас казлоў гэтага самага, загрузілі непатрэбшчынай, некарэктнымі пытаннямі, якія мала тычацца перапісу, але за якія чырванець перад жывымі людзьмі -- нам...

А зубы ўсё баляць...
Запоем чытаю фэнтэзюшна-дамскі раман. Як там усё прыгожа, цікава і проста, забярыце мяне туды, хто-небудзь!
Previous post Next post
Up