Jul 13, 2009 22:27
Было цудоўна. Яркія ўражанні, пераадоленыя цяжкасці і маральная ўзнагарода. Але зараз на душы смутак… Ох ужо гэты ўнівер і ўсё, што ад яго! Практыка села як костка ў горле і запатрабавала датэрміновага вяртання. Калі з’язджалі, было адчуванне сябе органам, які з крывёю, без анэстэзіі, адрываюць ад цела. Трапіўшы туды, я знайшла тое, што шукала даўно, свядома і несвядома, там я зразумела фразу на дакуменце з картай даезду - “Добро пожаловать домой”. Бо дом - гэта там, дзе табе добра, дзе цябе атачая цеплыня і табе лёгка яе аддаваць. Былі розныя людзі, былі шчырыя і чыстыя душой людзі, былі людзі сонца. І гэтыя людзі за некалькі дзён зрабіліся роднымі і любымі. Было яднанне з вадой і лесам (і прашу не іранізаваць на тэму камароў). І яшчэ вельмі рада, што паехала туды менавіта з тымі , з кім паехала -- роднымі і дарагімі, іначай і быць не магло. Найлепшае атачэнне. Там нас запомнілі як "девушек із Мінска".
Прыйшло адчуванне адрыву ад таго, што называецца домам афіцыйна. Зусім туды не цягнула, і раптоўна ўсвядоміла, што магла б не вяртацца яшчэ доўгі-доўгі час, а можа хапіла б духу не вяртацца ніколі. Душа маральна гатова да бязконцых вандровак, прынамсі, я зразумела людзей, якія не бываюць “дома” па паўгады і цудоўна пачуваюцца.
Ад кампутара, як і хацела, адпачыла, ды так, што калі пабачыла манітор, ён падаўся нечым надзвычайным і незнаёмым, пры тым, колькі я да ад’езду мусіла праводзіць за ім часу, -- гэта даволі забаўна. І добра.
З карабля на баль. Ні дня перадышкі, наступны ранак пасля вечара прыезда - будзільнік, на практыку. Мітусня… І так ўсе наступныя дні, праца да пятай гадзіны. Паветра бы!
Любы горад ёсць Вавілон. Мы ходзім не па зямлі, па асфальту, мы не дакранаемя да зямлі, не жывімся яе энэргіяй. Чакаю наступнай магчымасці зваліць кудысьці.
Ну і чаму ж Расея такая вялікая?! Чортавы кулічкі, некалькі тысяч км, і недзе там жыве чалавек, з якім літаральна за пару дзён знітавалася... Чарговы карысны досвед, удзячна за некаторыя рэчы, якія ён дапамог мне зразумець. Але зараз -- ціхая, унутраная туга, смутак… колькі ж словаў у маёй мове, каб перадаць такі стан. Перыяд адаптацыі. Лепш бы без яго неяк. Але маркота ўсё ж ціхая, светлая, і слёзы светлыя.
Трэба асэнсоўваць і раздумваць над спасыламі, дадзенымі мне прасветленымі людзмі, зразумець іх, прымяніць на практыцы, перажыць і развівацца, расці духоўна. Гэта вельмі важна.
Яшчэ б пазаймацца з чакрамі, рунамі, і верагодна, ёгай. Пакуль нанава чытаю Ошу. Дачытаю, асэнсую.
успамінкі,
rrainboww