Постадпачынкавае. Адаптацыя

Jul 17, 2014 01:36

Змена кадраў (халодны і чароўны Піцер, Купалле, Вясёлка ў фантастычным грыбным сасновым лесе, каханая Балтыка, Пятровіца - усё з рознымі людзьмі) перапынілася. Трэба наноў звыкаць да працоўнага графіку, ох, як цяжка ўлівацца! Зразумела, што жадаю працаваць на паўстаўкі ці па вольным графіку - напружвае, што ў мінімальны вольны час неабходна абіраць паміж сустрэчамі з сябрамі (Нешматлікімі! І дарэчы, я раптоўна зразумела, што я, здаецца, інтраверт. Ага, раптоўны. Чарговае пераасэнсаванне паняццяў "адзінота", "свабода"), цікавымі для развіцця імпрэзамі і хатня-жаночымі справамі, якія прыносяць радасць і спакой (так, нават гатаванне!), калі на іх ёсць час. Але ж патрэбны грошы...
Як жа крута выглядаць дзяўчынай і пачувацца так. У метро сімпатычны хлопец саступіў месца (не таму, што нямоглая, а таму, што прыгожая! і не згадаю, калі так было), а дзядзечка-кур'ер, які прывёз вокладку на чыталку, доўга і цярпліва тлумачыў, як карыстаць чыталку, каб не сапсавалася, дзе лепш пампаваць кнігі. Сукенка робіць цуды)
Грунвальдскую перамогу з супрацоўнікамі адсвяткавалі вячэрай у галрэда ў прыватным доме, было досыць хораша, утульна нават. Эх, дзе яшчэ буду такія даты так адзначаць.
Дарэчы, абраклася да Калядаў не есці шакаладу - не спакушайце!

жаноцкае, бясконцы шлях і шум дарог, дык вось як!, вона працює

Previous post Next post
Up