неімавернасць

Jul 22, 2012 02:10

З'ездзіла ў Будапешт (палюбіла), зазірнула ў Прагу. Новых уражанняў - як за паўгады.
Найлепшая сяброўка збіраецца замуж. Іншая блізкая, з якой некалі браталіся пад дубам, - цяжарная, такая смешная з жывоцікам, гэта быў сюрпрыз для нас усіх. Першая з блізкіх, хто нараджае. Кажа - пінаецца. Паслязаўтра, не - заўтра! - я буду ў Парыжы. Так сціраецца мяжа паміж магчымым і немагчымым, і прыходзіць не разуменне - бо зразумець нельга - вера, што магчыма ўсё.

сябры, бясконцы шлях і шум дарог, вечныя цэннасці, светапогляд, дзэн, гляджу навокал

Previous post Next post
Up