Ne

May 10, 2012 15:38


Адцяпер
Ты будзеш сядзець на беразе,
выпускаючы караблі, махаць услед,
не знаходзячы болей смеласці
папрасіцца на борт,
бо цябе заб’е “не”.
Яшчэ адно - і ты пойдзеш на дно.
Да халодных рыб, у зяленіва.
Таму - толькі моўчкі на беразе,
далей ад сходаў і рыб.
Раздорваеш парады-крэсіва,
яны падаюць углыб.
Табе не прыдаліся.
Але мо хоць каму, хоць дзе.
З тугою
глядзіш на сходы, ветразі…
Але - не.

асабістае, мае

Previous post Next post
Up