Jun 26, 2007 20:50
Калі я стану рэжысэрам, то свой трэці фільм абавязкова здыму па наступным сцэнары.
Галоўны герой - чалавек сярэдняга ўзросту, які жыве на апошнім паверсе й цешыцца ў вольныя ад працы часіны (а іх вельмі шмат) тым, што сьверліць сьцены. Ён падыходзіць да гэтага працэсу творча: мяняе сьвёрлышкі, высьверлівае нават па нейкім узоры. Гэта вельмі мужны чалавек, які не баіцца таго, што вецер прадзьмувае яго кватэру наскрозь. Гэта вельмі пунктуальны чалавек: сьвярліць ён пачынае акурат а 7-й раніцы, пасьля робіць перапынак на 2 гадзіны й пыступае зноўку з такімі ж перапынкамі.
Паверхам ніжэй жыве дзяўчына, якая любіць ранкам спаць, прычым, прашу адзначыць, без навушнікаў. І тут вось у мяне дылема...Што будзе рабіць дзяўчына?
а)будзе працягваць спаць у навушніках, есьці ў навушнках, ды ўвогуле хадзіць па кватэры ў навушніках пастаянна, нават калі без майткаў;
б)вучыцца граць на бубнах, якія насамрэч батарэі;
в)сыйдзе з дому й пачакае покуль сьцены ня вытрымаюць і дах зваліцца на суседа, а яна нарэшце будзе жыць на апошнім паверсе й маць свой уласны выхад на дах;
г)паўторыць сюжэт фільма "Тэхаская разьня бензапілой".
Цяжка быць рэжысэрам: у тваіх рукох лёсы.