Твой Стыль: Выйграй дыск з кінаспектаклем "Тутэйшыя"!

Jul 03, 2009 11:26

Калі камусці трэба дыск з белсатаўскімі Тутэйшымі, то мы тут, пасярод летняга перапынку, арганізавалі маленькі конкурс.

Аўтары першых 10 правільных адказаў на пытанне, як перакладаецца з беларускай мовы на рускую прозвішча Зносак (яго меў адзін з герояў п'есы Янкі Купалы), атрымаюць ад "Твайго стылю" дыск з унікальным кінаспектаклем у пастаноўцы тэлеканала Белсат!


Адказы дасылайце на адрас рэдакцыі - info@t-styl.info. Калі ласка, пішыце ў тэме ліста - Адказ на пытанне конкурса. Адказы прымаюцца да 7 ліпеня.
Дарэчы, учора, калі прыдумвалі конкурснае пытанне, у мяне былі толькі варыянты тыпу: "Чаму белсатаўская экранізацыя такая кепская?" або "У якой пагрозлівай колькасці прыходзяць у Менск акупанты ў фільме?" :)

Тутэйшыя, конкурс, фільмы, Твой Стыль, кіно

Previous post Next post
Up