Жабка-падарожніца vs Дзед-Барадзед :)

Jul 02, 2009 23:59


Як піша Твой Стыль, у Гродна на вул. Ажэшка з'явілася скульптура жабы-падарожніцы. Канешне ж, аўтарства Панцялеева, які апошнім часам займаецца пастаўкай паркавай скульптуры ў горадзе :)

Пішуць, што "Першапачаткова была ідэя стварыць помнік якому-небудзь вядомаму беларускаму падарожніку. Добрай кандыдатуры не знайшлося...". Як гэта не знайшлося?! А Дзед-Барадзед, які "абыйшоў цэлы свет"? вось ён - беларускі падарожнік, вядомы кожнаму з дзяцінства! Тэрмінова трэба патрабаваць паставіць дзесці яго скульптуру!

А наогул, добра было б, каб жабку не стырылі, як часта здараецца з гномамі ў Вроцлаве...
 

Твой Стыль, Горадня, фота

Previous post Next post
Up