Думаю, вы ўсе чулі пра
гісторыю Мішы Ларына, якому вельмі патрэбная надта каштоўная аперацыя на сэрцы. Беларускія блогеры
ўдзельнічаюць у конкурсе, пасля перамогі ў якім змогуць ахвяраваць на гэтую святую справу 4.000 даляраў. Каб перамагчы трэба максімальна раскруціць
блог, створаны спецыяльна на гэты конкурс. Як можам дапамагчы мы?
Блог
Имена Байнета павінна чытаць як мага больш людзей,
карысным будзе падпісацца на rss, але найбольшы ўнёсак будзе тады, калі людзі будуць на яго спасылацца. Як я тут :)
Калі нехта можа напаўняць сайт цікавым кантэнтам, яго таксама будуць рады там бачыць - блог калектыўны!