Сябры! У чацвер адбудзецца прэзентацыя кнігі эсэ і ўспамінаў Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” (328 ст.), якая з’яўляецца другой кнігай ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ (пасля "Магдэбургскай Гародні" Юры Гардзеева).
Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадскага жыцця ў Гродна ў 80-90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысціну Лялько, Янку Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Наталлю Арсенневу, айца Уладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша…
Пачатак прэзентацыі:
чацвер, 18 верасня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы).
Уваход вольны. Вы зможаце атрымаць кнігу з асабістым аўтографам аўтаркі!
Падрабязней пра кнігу на
http://www.kamunikat.org/7022.html