Талін

Oct 05, 2013 19:02

Як я ўжо пісала, не так даўно была ў Таліне. Мілы горад, скажу я вам. Нічога дзіўнага і неверагоднага там не пабачыла, але спадабалася.
Далей )

вакол, памяць, люблю, падарожжы, фота, Прыбалтыка, калекцыя, прыгожа, дзверы, дызайн

Leave a comment

lada_aleinik October 6 2013, 19:51:27 UTC
Шыкоўная вандроўка! Аж завідкі ўзялі...:)
Усё цікава. Але я пастаянна лаўлю сябе на "меркантыльным падыходзе" да ўсяго, што бачу: вось гляджу на дзверы, напрыклад, і ўздыхаю: "Эх, мне б такія!")) Асабліва тыя спадабаліся, якія карычневага колеру (на 11 фотаздымку).

І лебедзі прыгожыя, і галубы класныя - тоўстыя, халосыя!))

Вы "самі па сабе" ездзілі, ці на якую канферэнцыю?

Reply

mishyna_unuka October 7 2013, 18:16:55 UTC
Вы яшчэ не бачылі дачы ў Юрмале :) Вось там меркантыльнасць зашкальвае.
Не, сама. Тур "Талін-Рыга-Юрмала-Вільнюс". За свой кошт на замежную канферэнцыю я ў аспірантуры ўжо з'ездзіла :(

Reply

lada_aleinik October 7 2013, 19:38:31 UTC
Ух... Як хацелася б фотачкі юрмальскіх дач зазырыць!)) Можа, пост на гэтую плануецца?

Так, замежныя канферэнцыі (і нават камандзіроўкі) у нас аплочваюць адзінкам - "асабліва прыбліжаным". Менавіта па гэтай прычыне я адмовілася ад некалькіх мерапрыемстваў, на якія вельмі хацелася патрапіць. Але ахвяраваць з уласнай кішэні паўтысячы еўра... ну не шмагла! :)

Reply

mishyna_unuka October 7 2013, 20:00:11 UTC
Во-во! За гэтыя ж грошы столькі прыемнасцей можна накупляць:) Мне, праўда, часам і хочацца і колецца. Калі б хоць іншыя зарплаты былі, а так...

Reply

mishyna_unuka October 7 2013, 20:05:26 UTC
Пра фота з Юрмалы забылася: у мяне іх не так ужо і шмат і тыя, што ёсць, не самыя прыгожыя. Дачы мы ў асноўным разглядалі праз акно аўтобуса (што паспела, тое і сфоткала, ці тое, што трапіла ў кадр, пакуль я спрабавала паспець). Таму і не ведаю, ці пакажу. Я яшчэ падумаю.

Reply


Leave a comment

Up