Як я ўжо пісала, не так даўно была ў Таліне. Мілы горад, скажу я вам. Нічога дзіўнага і неверагоднага там не пабачыла, але спадабалася.
Парк "Кадрыёрг".
Там жыве гэтая парачка:
На тэрыторыі парка, акрамя Кацярынінскага палаца, тэнісных кортаў, музея дзіцячай цацкі, дома-музея Пятра І і шмат чаго іншага, знаходзіцца і музей сучаснага мастацтва:
Мы пабывалі і пагрэліся толькі ў холе.
Помнік дырыжора Густава Эрнэсакса на Пеўчым полі.
Гэта ўжо ў Старым горадзе:
Сланечнікі прыгожыя, праўда?
У горадзе шмат старых сімпатычных дзвярэй:
А гэта ўжо каля опернага:
Птушку мы пабачылі каля нейкага храма.
Злая цётка паспрабавала яе прагнаць (бізнэсу, відаць перашкаджала). Але птушка не паляцела, а адышла трошкі ўбок. Там яе чакала доўгая фотасесія.
У канцы экскурсіі мы вярнуліся на плошчу каля ратушы. І там нас чакаў сюрпрыз - з ратушы выйшлі маладыя і іх госці. Як прызналася нашая экскурсавод, нам пашчасціла. Такія цэрэмоніі ў ратушы праводзяцца нячаста (а запіс ледзь не на год). Фатаграфаваць чужое вяселле не стала. Адзначу толькі, што малады быў "весьма преклонных лет".
Пад канец экскурсіі з'явілася сонца:
Аднак мы з сястрой за дзень вымерзлі, стаміліся і нечым нагадвалі іх:
Таму пасля экскурсіі вырашылі пайсці грэцца ў гандлёвы цэнтр :)