Частка пятая і апошняя (у гэтым годзе). На гэты раз - мой догляд за валасамі:
1. Безсульфатны шампунь ад Yves Rocher (Францыя) - гэта ўжо паўтор, і, прызнаюся, адразу набыла трэці. Не скажу, што нейкі чароўны сродак. Проста ў маім выпадку гэта сродак для лянівых: калі нічога дадатковага з валасамі рабіць не хочацца ці не хапае часу, але неяк трэба іх даглядаць - тады можна ўзяць гэты крэмавы шампунь.
2. Шампунь для ўвільгатнення Bentley organic (ЗША) - спадабаўся. Прыемны зёлкавы пах і, сапраўды, прысутнічае лёгкі эфект увільгатнення.
3. Крэм для фіксацыі кудзераў Bed Head Foxy Curls Contour Cream ад TIGI (ЗША) - неяк не вельмі. З аднаго боку, ён рабіў валасы візуальна гладкімі, трохі бліскучымі, але самі кудзеры аткімі прыгожымі і дагледжанымі ў мяня трымаліся не вельмі доўга (пасля абеду форма была ўжо не той). Плюс сам сродак пасля таго, як падсыхаў (ужо на валасах), пачынаў асыпацца. І гэта на адзенні было падобнае да перхаці.
4. Паста ад перхаці Сульсена 1 % (Україна) - рэгулярна выкарыстоўваю ў якасці прафілактыкі ці калі пачынае свярбець скура галавы - мне дапамагае імгненна і эфекту хапае на працяглы час.