Працягваю паказваць сродкі для цела, што скончыліся гэтай восенню:
1. Крэм для рук Alterra ад нямецкага Росмана - неблагі прыемны крэм.
2. Крэм-канцэнтрат для твару, шыі і дэкальтэ «Женьшень и шелк» ад Белита-Cosmetics (Беларусь) - на твар наносіць не спрабавала: купляла выключна для зоны дэкальтэ і пэўны час так і выкарыстоўвала. Праўда, не рэгулярна. Магчыма таму ніякага эфекту не заўважыла. Пасля ўсведамлення гэтага крэм з ваннай пераехаў у пакой і выкарыстоўваўся выключна як крэм для рук. У гэтай якасці таксама не вельмі ўразіў. Паўтараць, адназначна, не буду.
3. Пробнік парфумы Heliotrope ад Etro (Італія) - як не дзіўна, але мне спадабаўся пах. На восень/зіму - самае тое. Пахне нейкімі спецыямі. З задавальненнем насіла. Пробніка хапіла на два тыдні, між іншым.
4. Пробнік парфумы L’eau de paille - не спадабалася. Для мяне вельмі цяжкі арамат.
5. Туалетная вада Jardin Precieux ад Givenchy (Францыя) - калі выбірала, вельмі спадабаўся пах, але пры “носцы” расчараваў трохі. Як для лета - ён можа і нішто такі: прыемны, лёгкі, ледзь адчувальны. Але мне хацелася б большай выразнасці і, канешне, трываласці.
6. Пробнікі туалетнай вады Deep red і Sunset ад Hugo Boss (Велікабрытанія) - прыемны пах, але не зачапіла.
У гэты раз тут шмат пробнікаў парфумы сабралася. Проста я вырашыла трохі разабраць запасы і пакуль не абнаўляю сваю невялікую калекцыю парфумы. Заканчваю тое, што ўжо набыла раней і тыя пробнікі, што назбіраліся. Таму працяг яшчэ будзе :)
7. Серум для рук ад Tołpa (Польшча) - не скажу, што гэта цуда-сродак, але і дрэннага таксама не заўважыла. Пах, праўда, спадабаецца не ўсім (мне падабаецца). Выкарыстоўвала яго ў якасці маскі для рук пад пяльчаткі. Есць яшчэ адзін экзэмпляр, таму працягваю выкарыстоўваць.
8. Крэм для рук “Журавіны і міндаль” ад Yves Rocher (Францыя) - не купляла, а атрымала ў падарунак па нейкай там акцыі. Не спадабаўся. Лёгкі бальзам з хімозным пахам.
9. Памякчальны крэм для ног Foot Care ад Bielita (Беларусь) - купляю ўжо не першы раз. З усіх крэмаў гэтай серыі, як я ўжо пісала раней, гэты найлепшы. Ён, сапраўды, працуе.
10. Крэм для рук Shea formula ад Palmer’s (ЗША) - не спадабаўся. Эфект ад яго мінімальны, але пры гэтым крэм цяжка ўпітваецца. Карысталася ім выключна на ноч. Паўтараць не буду.
11. Крэм для ног ад Yves Rocher (Францыя) - крэм харошы сам па сабе, плюс пах прыемны. Але вось кошт за такі аб’ём не радуе.