1 верасьня 1941, зь перадачай значнай часткі Беларусі пад цывільную адміністрацыю ў рамках Дзяржаўнага Камісарыяту Ўсходняга Абшару („Остлянд“, створаны 17 ліпеня 1941), Вільгельм Кубэ заняў пасаду Гэнэральнага Камісара Гэнэральнае Акругі „Беларусь“ зь сядзібай у Менску. Напрацягу 1941-44 гг. акупацыйныя ўлады выдалі хіба што сотні загадаў, пастановаў, распараджэньняў і г.д. у разнастайных галінах жыцьця акупаванага насельніцтва, ад разнастайных забаронаў да прапагандовых адозваў, ад шлюбнага заканадаўства да сацыяльнага і пэнсійнага забесьпячэньня, ад гандлю да адукацыі, наўзамен савецкіх нарматыўных дакумантаў. Яны публікаваліся ў адмысловым Урадавым Весьніку („Amtsblatt des Generalkommissars für Weissruthenien“), першы нумар якога выйшаў у Менску 30 верасьня 1941. Ніжэй падаецца адзін з самых першых загадаў Кубэ, датаваны ў Менску дакладна 70 гадоў таму 10 верасьня 1941 году. - Гэты мае цікавасьць тым, што, у адрозьненьне ад іншых, забарончых і застрашальных загадаў (забарона зброі, камэнданцкая гадзіна і г.д.), гэты выказвае да насельніцтва ўрэшце і пэўныя патрабаваньні адноста таго, якія дзеяньні яно будзе павінна выконваць. - Непасрэдна ў працяг, таксама 10 верасьня выдадзены
Часовы Школьны Парадак, які дадаткова канкрэтызаваў палітыку ў згаданым ніжэй школьным пытаньні.