Дзедзіч крадзе навіны

May 22, 2011 11:58

Ёсць у Берасці такая арганізацыя "Дзедзіч", цікавая тым, што не гледзячы на свае апазіцыйныя погляды, яна нават афіцыйна зарэгістраваная... здаецца ў якасці рэкламнай агенцыіі. Час ад часу гэтыя рабяты пад кіраўніцтвам свайго духоўнага лідэра Дзмітрыя Шыманскага (таксама унікальная асоба) выдаюць малатыражную макулатурку, што распаўсюджваецца сярод прыхільнікаў арганізацыі,  а час ад часу нават раскідваецца па паштовых скрынях. Мае Дзедзіч і свой сайт, заяўляюць нават што маюць уласных журналістаў,  я нажаль, пераканалася, што часцяком журналістам тым пісаць матэрыялы не прышпільна, лепей выкарыстаць чужую працу. Прычам цікавы метад, мала таго што на сайце, здаецца прынцыпова на ставяцца актыўныя спасылкі  на іншыя крыніцы, дык яшчэ і капірайты у фота рэжуць.
Адзін за такіх выпадкаў быў адразу пасля выбараў, таму тады я не стала нічога казаць, на здымку БелаПАН быў адрэзаны капірайт, праўда было падпісана што фота БелаПАН, але спасылка неактыўная.
Учора ж выпадкова патрапіўшы на сайт,  я проста не паверыла вачам.
На гэты раз такім чынам быў сапраўды скрадзены ня толькі здымак (ня тое што спасылкі актыўнай,  а ўвогуле не было пазначана першакрыніца інфармацыі), але і тэкст навіны - тое апісанне, што я пішу пад здымкі. Не магу не прывесці тут гэты ўзор нахабства:
Навіна на БелаПАН  а вось Скрадзеная навіна. Знайдзіце 10 адрозненняў.
Не разумею такіх людзей. Калі ў вас няма жадання набываць тэхніку, вучыцца ёй здымаць, акрэдытоўвацца на мерапрыемства, тырчаць там цэлы дзень, псаваць здымач у не простых умовах, апрацоўваць фота, то хацяб нармальна папрасіць ужо гатовы здымак можна? Проста, напрыклад, напісаць камусці з аўтараў, хто там быў, і папрасіць адзін здымак для сайту. Думаю пры ўмове, што нармальна пазначылі б аўтарства і далі спасылку, шмат фатографаў ахвяравалі б вам гэты няшчасны здымак задарма. Але ж не, навошта прасціць, вы ж там самыя разумныя, я гляжу...
Яшчэ раз паўтараю тут: выдаліце навіну! лепей зарабіце гэта зараз самі, сварыцца не раю.

зы: працяг будзе. хутка напішу пра аналагічную гісторыю з адным дзяржаўным выданнем.

Праца, Этакапец, Фота, Медыя-воры

Previous post Next post
Up