У нас па целіку ідзе нейкі расейскі дзіцячы канал і Каміла час ад часу яго праглядае. У тым ліку праграму (не пмятаю назву) пра Стрекатушу (дзяўчынка такая з крыламі, загадкі розная загадвае ці адгадвае, танчыць там і нешта спявае) і вось сёння пакуль мы з
levalesам працуем, малеча ўзяла пульт і пстыкае каналы.
Далей цытуецца на мове арыгіналу:
" - ну почему на всех каналах нету стрекатуши?
- не знаю, она же там только в какое-то время идет... кто виноват что ее сейчас нет...
- кто виноват? все виноваты! и я, и ты, и папа, мы все ничего не сделали для того, чтобы она была!"
И гэта было так лагічна і натуральна, што прымусіла тату адарвацца на некалькі хвілінак ад працы і знайсці тую стрекатушу ў сеціве.
А я не магу зразумець, як трохгадовая бландынка разумее тое, да чаго не могуць дацяміць шматлікія ейныя суайчыннікі. Што калі табе чагосці бракуе ці вельмі трэба, то ня варта спадзявацца на кагосці там, а варта паспрабаваць самаму нешта пачаць рабіць у гэтым накірунку, браць адказнасць і дзейнічаць.
Апошнім часам шмат размаўляла з людзьмі ў крамах і на вуліцах, канешне, колькасць незадаволеных узрасла, шмат людзей не баяцца выказвацца нават у прысутнасці камеры/здымача/дыктафона. Вельмі шмат людзей абураных эканамічнай і палітычная сітуацыяй у краіне. Значна больш чым перад выбарамі. Але хапае і такіх якія вераць што "усё наладзіцца", "нам дапаможа расея", "прарвемся, на тое ў нас ёсць лука"... Што ў галавах незразумела. Калі ўжо большасць зразумее, то будучыня кожнага і краіны залежыць толькі ад нас саміх?
зы: слухаю апошняе слова Статкевіча. Які ж ён класны!