Залессе. Бэзавая гронка

May 25, 2024 00:58

У траўні, васемнаццатага дня
Дзень бэзу адзначае свет.
З такой нагоды адпраўляюся ў дарогу
І дастаю ізноў веласіпед

Ужо на ўездзе ў вёску
Нас сустракае бэз,
Настрой усім падымае,
І што? Пачнем лікбез







Маслінавых сямейства,
Язміна з ясенем радня,
У траўні з асалодай
Любуемся штодня











ПурпурОвы, ліловы, бардовы,
Малінавы, белы, ружовы,
З адценнямі сінімі колер,
Цягучы, пранізлівы водар,
Салодкі, п'янлівы і моцны.
Кланяюсь бэзавай гронцы











Бэзавую вуліцу ледзьве адшукала
Некалькі дамоў, у лясочку заблукала





Пяць пялёсткаў з'есці мне не атрымалася
Да заходу сонца гадзіна заставалася











Квяцісты дыван маргарытак
І кусцік цюльпанаў паблізу
Разнастайнасць уносяць пейзажу
Не дазваляючы бэзу засіллю




Залессе, бэз, травень

Previous post Next post
Up