Белькавічы, курганы

May 21, 2024 01:56

Сённяшнее наша падарожжа
Трошкі памінальным атрымалася
Курганы ля Белькавіч наведалі
Што за бярозкамі з дарогі прыхаваліся











Сунічнікам пазараслі нізінкі
Культурныя нарцысы прыжыліся побач
А пад сасною чыстацел жаўцее
Ужо нязвыклай падаецца роўнасць









Рабіна, грушы, яблыні, каліна
Дзе тысячу гадоў таму дрыгавічы сяліліся
Сучаснасьць і мінулае яднаюць
Наколькі з тых часоў жыццё змянілася?









Каля габрэйскіх могілак усё ў квецені
І памінальна-урачыста выглядае
Вясна на Беларусі. Радаўніца
Ужо мінула, а мяне чапляе







У Берчукі заехалі, вядома
Прыйшліся да спадобы касачы
Дарога ў Наваполле і аблокі
Аграгарадок праехалі, лічы









Далей у Дудзічах. Магіла невядомага салдата
Героям зорка, а мы едзем у Пціч
Засілле камароў, раку перасякаем
Два ідалы, і нехта скажа : дзіч











Музей культуры у Дудутках праязджаем міма
І праз Махоўку скарачаем шлях
Лес паміж Седчай і Ушанкай
скарачаецца імкліва
Што застанецца пасля нас?
То пэўна жах...






курганы, Дудзічы, Белькавічы, Пцічы

Previous post Next post
Up