midori_tan
Dec 24, 2010 14:35
Ой, не бабская гэта работа
Цягнуць з дрыгвы бегімота.
Фартух мне і рандолі -
Во - дзе бабская мая доля!
Не хацелася жыць з маною -
пажыву з пабітай спіною!
Хто дазволіў Табе тыя кпіны -
Крык дзявочы супраць дубіны?
І ў горле растуць праклёны:
"Каб Ты здох і твае калоны!"
Бо не маю я іншай зброі,
Чуеш Нас, "дарагі" тата...?
19.12