культуралагічны шок

Apr 24, 2009 04:21

...Буду пісаць тое што надумалася сёння, не буду падбіраць словы, магчыма будзе пафасна, ну сталася думаю пафасна, ну ... і з гэтым.
Спадзяюся то не будзе ныццём; то дакладна не дэпрэсія, так - нейкая расчараванасьць або разгубленнасьць. Гэтыя думкі зарадзіліся шчэ тыдзень таму, у Польшчы. Там мяне пыталіся пра Беларусь, пра тое як мы жывем, пра ( Read more... )

Варшава, Ольштын, Польша, думкі

Leave a comment

manivid April 26 2009, 23:00:14 UTC
Я быў вельмі ўражаны, калі пару дзён першы раз прачытаў гэты твой пост. Ня думаў, Польшча выкліча ў цябе такія пачуцьці.
Усе людзі, што выязджаюць за мяжу, па сваіх уражаннях дзеляцца як мінімум на два тыпы. У адных здараецца падобны твайму культуралагічны шок, яны пад уражаньнем ходзяць па "замежжу", здзіўляючыся "правільным" парадкам. Некаторыя назад ужо не вяртаюцца. Тыя, што прыязджаюць на Радзіму, некалькі дзён\тыдняў знаходзяцца ў дэпрэсіі ад таго, як у нас усё жахліва. Людзі іншага тыпу ўспрымаюць гэтыя адрозненні больш спакойна, або ўвогуле не заўважаюць іх, дакладней не завастраюць на іх увагі. Мой брат ужо чацьвёрты год вучыцца ў Брытаніі, і ні разу я ня чуў ад яго хоць нейкай крытыкі нашых беларускіх рэаліяў. Мая добрая сяброўка вельмі шмат ездзіць па Эўропе, пабывала ў добрай палове эўрапейскіх краінаў. Апошнім часам яна даволі часта ездзіць ў вандроўкі па Эўропе працягласьцю ў месяц, у асноўным па Бельгіі, Францыі і Германіі. У яе таксама няма такой "зачараванасьці" Эўропай. Я й сам пабываў у Літве, Латвіі, Польшчы і Германіі. Ніякіх значных уражаньняў у мяне не было, хіба што Германія больш уразіла. Але болей я заўважаў, што жыцьцё тут і там ня так моцна адрозьніваецца.
Нават калі браць тую ж Польшчу. Ня ведаю, ці была ты знаёмая з нашымі гістфакаўскімі каліноўцамі, якія дагэтуль там вучацца - Яўгенам і Таняй. Яны вучацца разам і даўно сустракаюцца. І абодва адчуваюць, наколькі чужая ім гэтая краіна. І што ня могуць без Беларусі. Іншы сябар скончыў Ліцэй Я. Коласа і таксама вучыцца ў Польшчы. Той дык увогуле люта ненавідзіць ляхаў і ад яго пра Польшчу можна пачуць толькі благое. У Познані жыве бацькаў сябар, оперны спявак. Яму, дзеячу культуры жывецца таксама вельмі цяжка, яны амаль што бедныя.
У любым выпадку, куды б ты ня з'ехаў, ты ўсё адно застанешся чужым. Гэта табе ня прыехаць з вёскі ў горад, тут ты апынаешся у абсалютна іншым асяроддзі, і прымаць цябе ня надта захочуць. Канешне, з табой будуць вельмі прыязныя, але ўсё адно будуць ставіцца як да замежніка.
Важней каб ты ў свядомасці быў эўрапейцам. Як гаворыцца, працуй пільна, тады й з Менску будзе Вільня! Бо Эўропа, як і разруха па тэорыі праф. Праабражэнскага, не на вуліцы, а ў галаве! ;)))

Reply

midori_tan April 27 2009, 06:25:07 UTC
Дзякуй
канешне там добра дзе нас няма.Канешне з таго што нешта не то ў галаве
проста я спрабавала для сябе знайсьці пачатак ці прычыну той самай разрухі. Ці выйсце. Нічога. Пакуль тупік

Reply


Leave a comment

Up