Jun 09, 2008 15:59
Кожны сам за сябе. Ніхто не дапаможа табе, пры ўсім жаданьні, пакуль ты сам не пажадаеш выправіць сітуацыю. Бессэнсоўна дапамагаць чалавеку, калі ён нават не жадае працягнуць руку за дапамогай. Я зрабіла прапанову ультыматыўна: трымай, калі ласка руку, калі ты насамрэч жадаеш выйсьці адтуль. Не? Як знаеш. Мне трэ ехець далей. Калі надумаеш - мая прапанова застаецца ў сіле.
Магчыма гэта занадта жорсткая і эгаістычная пазіцыя. І праз пэўны час мне будзе сорамна за яе, а выправіць памылку будзе немажліва. Але зарас я не бачу іншага выйсьця.
Так ці не?????
жыццё,
думкі