Jun 06, 2008 18:17
Як ставіцца да цыганак??? Ніколі не васпрымала іх сур'ёна, ды і да мяне асабліва не чапляюцца людзі з рознымі там прапановалі, гаданьнямі - напэўна адчуваецца мая скептычнасьць. Але.
Сёньня ля галоўнага корпуса побач са мною з'явілася цыганка і давай мне расказваць ўсё пра мяне, і пра тое як і колькі я пражыву. І я дала ёй грошы, дзякуй богу іх было вельмі няшмат, хаця шчыра кажучы дала б болей, хаця добра разумею што гэты верагодна ўдалая лухта. У мяне шок, такі нейкі прыемны....Стала та к дзіўна і так зразумела што рабіць... Крыху пазьней, Маша сказала, што словы якія цыганка казала мне падышлі б для любой дзеўчыны. Канешне я разумею гэта. Але ж , чаму мне, чаму зарас, чаму менавіта гэтыя словы, якія так супадаюць з тым што ёсьць.
А потым бачыла як на Прасьпекце, ля Горкага парка машына зьбіла чалавека. Стала так брыдка, і вочы заплюшчыліся самі сабой. Хаця пры чым тут я, і мой стан. Пры чым тут маі дрэнныя адчуваньні ад сітуацыі, калі насамрэч дрэнна вунь тым людзям, таму хто ляжыць і той што вылазіць з машыны....
І нарэшце доўга назірала за цэлафанавым пакункам што лётаў над прасьпектам ад рухаў машын, выпісваючы розныя там петлі, жывя і мёртвыя. Прыгожа.
нататкі,
думкі