Змяніла афармленне тэмы блога. Рамонкі, сэрцайкі, ружовы колер, не тое, што я ўжо зусім здзяцінілася, але троху ё. Так лягчэй... пакуль, лягчэй. Сёння надвячоркам глянула за вакно, а там бел.-чырвона-белае неба. Вочы не адвесць, так прыгожа было. Само неба светла-шэрае, а па ім амаль чырвоная з лёгкім аранжавым адценнем палоска аблокаў плыве. Ну,
(
Read more... )