May 07, 2013 21:29
Напэўна, каб была магчымасць я б вельмі часта мяняла шпалеры ў пакоях, мэблю, шторы, прычоску і колер валасоў. Магчыма я б клеіла сабе штотыдзень новыя пазногці з квяцістымі ўзорамі ці не клеіла, а проста фарбавала. Увесь час купляла бы сабе новыя сукенкі, спадніцы, палітоны, боты і чаравікі. Яшчэ перыядычна я бы мяняла краявіды перад вачыма ў падарожжах па розных мясцінах. А пакуль такой магчымасці няма, мяняю шаблоны.=)
Змен! Хачу німагу... Што зноўку трэба пачынаць з сябе?
livejournal,
я