Нядзельнае

Apr 15, 2013 01:21




Paul Cornoyer (1864 - 1923) "Early Spring in Central Park"Упершыню ў гэтым годзе адчуты праз прыадчыненае вакно пах свежа-салодкага вясновага паветра спачатку падаўся нейкім недарэчным і нават небяспечным. Бо зусім нечакана ўварваўся ў маі збольшага чорна-змрочныя пачуцці і думкі. Вясновае паветра адрознівалася ад іх настолькі, што ўспрымалася, калі крыху зутрыраваць, як святло ў цемры. Таму першае імгненне мне было неяк неўтульна, а потым я зразумела, што адбываецца, пачала дыхаць, "апрытомнела" ад змрочных думак ды пачуццяў і ўверыла ў нарэшце насталую вясну. Пачынаецца "мой" сезон.

жывапіс, малюнак, вясна

Previous post Next post
Up