Архіўна-настальгічнае

Apr 02, 2013 16:30




Адшукала ў забытай папцы такія ж забытыя адсканаваныя калісьці фоткі. 30 сакавіка 1997 года. На дварэ слота і холад, месцамі ляжыць нерасталы снег. Праз некалькі дзён я звалюся з запаленнем лёгкіх, пасля якога ледзь ачуняю. Праз паўтара года ў браткі народзіцца Альбіна і ён назаве яе найпрыгажэйшым дзіцёнкам у свеце. А пакуль прысеў поруч на хвіліну і... памяць.

сям'я, фота

Previous post Next post
Up