Блытаніна

Feb 13, 2013 23:59




                                                                  Фрэдэрык Морган - Галнтны маладзён13-га ўвесь дзень была ўпэўнена, што сёння 14-га і не магла зразумець, што адбываецца, чаму ніхто нідзе нікога не віншуе з днём закаханых. Ні табе сэрцайкаў, амурчыкаў, стрэлаў, сумных статусаў пра адзіноту, рамантычных пажаданняў... Ці то народ раптам антыгламурны вірус падчапіў, ці стаміўся ад святаў, ці забыўся на яго, ці яшчэ што здарылася?
Здарылася. Толькі не з народам, а з маёй галавой, З усімі сваімі пабытовымі праблемамі я так затлумілася, што быццам перасялілася ў іншае вымярэнне. Дзякуй Богу, праблемы пакрысе пачалі вырашацца, мяркую да вясны ўсё будзе добра. Аднак пакуль яшчэ пэўная млявасць і абыякавасць да жыцця не адпускаюць. Вось і блытаю даты, дні ды паролі. А што да дня святога Валянтына... думаю, што самотная дзяўчынка з малюнка напіша ў кантакце сумны статус пра адзіноту і будзе мець рацыю.))

P S. Дасюль здзіўляюся хуткасці з якой гэтае свята ў нас стала народным, бо памятаю яшчэ часы, калі ніхто і не ведаў пра дзень усіх закаханых. Вось такая я старая.))

малюнак, ))), я, свята

Previous post Next post
Up