хачушнае

Nov 09, 2012 00:43

Вось ціснеш у сябе ўсё звычайнае жаночае. І падаецца, што памёрла ў табе ўсялякае жаданне, зусім нічога не хочацца, нат не думаецца ні аб чым гэткім. Здаецца ты дасягнула пэўнага ўзроўню пафігізму адносна сябе ў жыцці, канстатуеш душэўны супакой у тых сферах, дзе іншыя ўвесь час нечага шукаюць...

Ага, так яны і памруць табе! Прытаіліся да першага зручнага моманта, каб пры першай магчымасці накінуцца з усёй сваёй моцы. Гаворка пра жаданні, калі што. Бо вырашыўшы набыць зімовае паліто я пайшла шукаць яго ў польскім інтэрнэт-каталозе. Цяпер мне стала зразумела: трэба мяняць гардэроб. Увесь. О_О

P.S. А можа і не трэба, але вельмі хочацца. Аж сэрца шчыміць, так хочацца... :)

жыццё, надзея памірае апошняй, настрой, я

Previous post Next post
Up