На закрыццё сезону)

Oct 27, 2012 16:30

Снег. Дахі будынкаў за вакном, редкая жоўтая лістота на галінах дрэў і самі галіны засыпаны дробным снегам. Неба ляжыць на верхавінах дрэў, блізкае, шэрае,цяжкае і сыпле на горад снегам. За вакном прыгожа, у хаце цёпла, у мяне антысвята. Ранняя зіма скрала ў мяне магчымасць яшчэ некалькі тыдняў самастойна "хадзіць" па гораду. Буду сумаваць па Бабруйску і чакаць новую сустрэчу вясну.

Быццам у суцяшэнне натрапіла сёння на ах які файны кліп. Пазнала ў ім свае летнія маршруты, нават вулічных музыкаў не раз слухала на тым жа месцы, што і ў кліпе.

image Click to view



А снег, пакуль пісала, пасыпаў буйнымі шматкамі.

халады, відэа, я, Бабруйск, снег

Previous post Next post
Up