Дарэчы аб котках

Jun 30, 2012 18:57

Сасніла сон, быццам аднекуль прыйшла да мяне белая котка. Раз прыйшла, другі, трэці. Ласкавая такая, чыстая, заскаквае на калені, мурлыча... Ну, я і кажу жывёліне: "Бачу ў цябе няма свайго прытулка, раз ты сюды ўсё ходзіш. Хочаш я стану тваёй гаспадыняй?" А котка падымае галаву і адказвае мне чалавечым голасам: "Не, не можаш ты стаць маёй гаспадыняй, бо я сама сабе гаспадыня".

Такім чынам ідыліі, як на малюнку ніжэй у мяне не атрымалася.



Уладзімір Оленберг "Дарэчы аб котках..."

малюнак, каты, сны

Previous post Next post
Up