і пра Італію

Nov 22, 2011 17:56

Я прыдумала сабе мару пра Італію. Быццам мне вельмі хочацца туды патрапіць, акунуцца ў атмасферу тамтэйшага жыцця і г.д. Калі ж падумаць, на самой справе мне, што Італія, што Ўкраіна, што родная краіна - ўсё адно. Паехала бы хоць куды, абы ехаць ды не напружваць сваімі перасоўваннямі ў прасторы блізкіх. Па Бабруйску сумую, па ягоных вуліцах. Пакуль цяпер вясны цяпла дачакаешся, каб там апынуцца. Сасніла сёння сон вандроўны, у ім было адно адчуванне руху, ніякіх іншых прыкмет месца ці часу. Проста я ведала, што некуды рушу і мне было вельмі прыемна. Напэўна, гэты рух быў у правільным накірунку, калі так добра было на сэрцы.

А ў Італію з'ездзіў мой знаёмы па вазочнаму цэху. Мары здзяйсняюцца! =)

 
                              Італьянская мара ці Італія мары ад Клаўдыё Перына.
Яшчэ больш Італіі ад Клаўдыі Перына можна ўбачыць тут.

жыццё, жывапіс, малюнак, мары

Previous post Next post
Up