Глядзела на канале History дакументальны фільм пра Хаіма Суціна,- французскі перыяд яго жыцця. Запомніўся твар і стрыманая журба ў голасе аднаго сталога месье з юга Францыі, дзе мастак у годы вайны хаваўся ад нацыстаў. Хаім Суцін жыў у бядоце і гаспадыня ў якой ён купляў малако і яйкі адмовіла яму ў крэдыце, прапанова заплаціць за ежу карцінай (партрэт жанчыны) яе не натхніла: "Шукайце іншых прадаўцоў".
Сын яе, распявадае цяпер пра гэта, і з ўздыхам дадае пра сённяшні кошт таго партрэта. Але ж, што магла ведаць простая жанчына пра складаныя тэндэнцыі развіцця сучаснага ёй мастацтва?
P. S.
карціны адсюль