Пампую

Oct 12, 2011 00:16

Пампую аўдыёкнігі на беларускай. Збольшага пакуль пампую дзіцячую літаратуру. Напрыклад Казкі дзядзечкі Рымуса Дж. Харыса. Калісьці ў дзяцінстве ў нас с сястрой была плытка з адной гэткіх казак, мы заслухалі яе амаль напамяць. Спадзяюся, што і цяперашнім нашым малым спадабаецца. Улетку Альбіна слухала "Таямніцы Полацкай гісторыі" Арлова ў выкананні аўтара. Потым прасіла ў мяне яшчэ штосьці паслухаць, але ж не было.

Вось жа, столькі літараў напісала дзеля таго, каб спасылкай падзяліцца на Баравік, маленькі (спадзяюся яшчэ) трэкер усяго беларускамоўнага. Можа ёсць і іншыя, але мне гэты трапіўся, я да казак дарваляся, давольная сяджу..))

аўдыёкнігі, спасылка

Previous post Next post
Up