І гэта было

May 21, 2011 15:51

Недзе напачатку дзевяностых мама даведалася, што ва ўнівермагу "выкінулі" партыю сязоннай вопраткі. Яна схапіла грошы і пабегла з сястрой займаць чаргу. Праз некалькі гадзін яны вярнуліся шчаслівыя і гордыя набытым плашчом. Хваліліся ім з вялікай радасцю, бо плашч быў пашыты з нейкай асабліва моднай тканіны і троху блішчэў. Я з нецярплівасцю чакала, калі сястра мне прадэманструе гэты чуд лёгкай прамыслвасці. Дагэтуль памятаю сваё здзіўленне ад убачанага.

Вочы сястры свяціліся радасцю (бо абнова ж!), захапленнем і запрашэннем парадавацца з ёй разам. А на плячах у яе вісеў плашч. Вялікі (памеру на два-тры больш патрэбнага), шэры, нязграбны. Ён насамрэч мякка пераліваўся ў святле лямпачак, але мая не надта хударлявая сястрыца выглядала ў ім, як сірата ў вопратцы з пляча чужой напэўна добрай, але мажнай цёткі.

Мама спачатку хадзіла вакол нашай мадэлькі, хвалілася, а потым УБАЧЫЛА і ледзь не расплакалася. Яна ўсё казала: "Мы ж мералі яго ў краме. Дзе былі нашыя вочы?".

Яна і цяпер так кажа, калі ўспамінае гэтую гісторыю. А я ее ўспомніла, пабачыўшы ў НН, як народ у Мінску лядоўні купляе. І ня толькі ў Мінску, і ня толькі лядоўні. Галоўнае слова тут "купляе". Я ўсё разумею, хто мае беларускія грошы, таму не спіцца, бо грошы та не надзейныя. Вось і ўкладаюць іх куды магчыма, а заадно ствараюць ажыятаж і адчуванне хуткага канца, толькі не свету...

ажыятаж, сям'я, успаміны, канец

Previous post Next post
Up