Выпадкова па(д)чутая размова

May 19, 2011 01:46

Дзьве жанчыны пенсійнага ўзросту вядуць гаворку на эканамычныя тэмы. Канстатуюць цяжкасць сітуацыі, дзеляцца ўражаннямі і чуткамі пра рост коштаў і даляру, раюць адна адной закупіць той ці іншай крупы. І раптам адна з іх даволі эмацыйна кажа:
- Гэта дзякуй Богу за Лукашэнка, не ведаю, як бы мы цяпер без яго жылі. Добра, што ён у нас ёсць!
- А як жа вы раней без яго жылі? І пасля яго, як жыць збіраецеся? Ці ён у вас вечны?
- Мы за яго молімся! - Жанчына вымавіла гэта з такім пачуццём сваёй духоўнай первагі над субяседніцай, што тая буркнуўшы ў адказ:
- А я не малюся, - нічога не стала гаварыць далей.

А маліцца трэба. Асабліва, калі калі да некага кепска ставішся і замест словаў: "Божа дабраславі", просіцца нешта кшталту ШОСа. Усе ШОСы вяртаюцца да нас саміх. Малітва ж стварае ўмовы для дзейнасці Божай сілы, па-першае, у нашых сэрцах (супакоіць, улагодзіць, сутешыць, змяніць), па-другое... Лепей я апостала Паўла працытую.

Итак, если враг твой голоден, накорми его; если жаждет, напой его: ибо, делая сие, ты соберешь ему на голову горящие уголья. Не будь побежден злом, но побеждай зло добром. (Рым.12:20,21)

сёстры ў Хрысце

Previous post Next post
Up