Пра надвор'е

May 15, 2011 17:06

Планавала нядзельны паход на набажэнства+шпацыр па гораду. Дамаўлялася з братам (ён быў патрэбен замест зламанага пад'ёмніка) і з Насцяй, каб дапамагла сабрацца. Усе пагадзіліся. Сама ўчора легла рана, сёння ўстала, як той жаваранак. А за вакном неба ў чорных хмарах. І ўсё чарнее ды чарнее. Спужалася, дала адбой, засталася дома.

За вакном амаль расцвіў любімы бэз. А я сяджу за ноутам, лаўлю сонечых зайчыкаў маніторам. Слухаю дзіцячы гоман з двара ды думаю. Ці то гэта старасць раптоўная? Ці то проста адвыкла? Раней і дождж быў не ў перашкоду, да ўсяго ж прыходзілася шукаць суправаджальніка-валанцёра, каб трапіць у патрэбнае месца, а тут хмары напалохалі. Ай-ай-ай...

надвор'е, жыццё, я

Previous post Next post
Up