Раніцай мама сказала, што выпаў снег (я не бачыла, за вакном пакуль што шэрань). З першым снегам! Якой яна будзе зіма? Надтых маразоў не хочацца, але ж хто нас будзе пытацца.
Увечары ў мамы быў сардэчны праступ, цяжкі. "Хуткая" прыехала хутка, памералі ціск, паглядзелі - жахнуліся, - "справа жыцця і смерці". Нешта капалі, рабілі ЭКГ, пыталіся, супакойвалі. Выклікалі брыгаду
Таўстаногава, іх машына абсталявана для цяжкіх рэанімацыйных выпадкаў. Праз паўгадзіны маме палепшала. Цяпер спіць. Тата таксама набегаўся, перапалохаўся, перахваляваўся - спіць. Мне пакуль не спіцца... І пішу гэта, каб неяк выказаць дактарам падзяку. Насамрэч прафесійна і сардэчна працавалі. Хаця, сардэчнасць таксама ёсць складнікам іх прафесійнасці. Будзем жыць...