Апошні вясеньні дзень. У горадзе ПАДЗЕЯ - адкрыцьцё лядовай 7-тясячнай арэны. Кажуць, што пакуль яна найбуйнейшая ў Беларусі...пакуль. Першы матч у ёй гуляе каманда прэзідэнта са зборнай сусьветных зорак хакею.
http://www.belta.by/ru/belta_news?id=228223Запрашальныя квіткі на гэткае мерапрыемства размяркоўвалі па прэдпрыемствах і арганізацыях. Нават наша асацыяцыя інвалідаў вазочнікаў атрымала колькі квіткоў. Мне раніцай званіў наш старшыня - запрашаў... Ех, каб з квіткамі давалі шчэ валанцёраў :), каб можна было дабрацца да вось гэткага цуда. Так і засталася я дома...
Напярэдадні гэтай падзеі адбылася меньш значная па масштабу, але сумная. Каб не забыліся дзе жывем.
Арыштавалі і зьбілі
ales_chyhir http://nn.by/index.php?c=ar&i=17486 А заўтра лета...