May 19, 2008 21:47
"Яднанне Зямлі і Сонца - галоўны знак жыцця. Гэты выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні-маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі".
А вось так тлумачаць арнамент на сьцягу:
"Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь мае яшчэ адну важную дэталь - чырвоны арнамент на белым фоне. У яго аснове народны ўзор, вышыты на рушніку.
У цэнтры арнамента - ромб з “кручкамі”, якія сімвалізіруюць вечнасць і рух. Ромб - гэта старажытная выява багіні зямлі і ўрадлівасці. Ён вызначае засеянае поле. Ромб таксама тлумачыцца як “ключ да шчасця”. У беларускіх вышыванках такі ромб называўся “сонейка”. Яны звязвалі яго з узыходзячым чырвоным сонцам".
Вось такая гістарычнасьць, вось такія карані...
Насьця верыць у Хрыста па-дзіцячаму шыра, таму растлумачыць ёй, што паганскія сімвалы нават, калі яны дзяржаўныя, не нашы было не цяжка.
P.S. А вучыць усё ж такі прышлося, бо апошні ўрок, а мы ж выдатніцы зь ёй... ех :(
школа,
Насця,
дзярж.сымболіка