Экалагічнае

Aug 25, 2010 02:04


У нас у вёсцы як толькі ў каго пажохне гурэчнік, кажуць: "кіслы дождь прайшоў". Наогул усялякі дождж можа быць кіслым, то бок кіслотным, таму дзяцей пад дождж гуляць не пускаюць - валасы павылазяць, вунь адна цётка казала, што ў яе сына былі вельмі густыя кучаравыя валасы, а ён трапіў пад кіслы дождж без парасона, цяпер лысы. Бедны хлопец!
Днямі Альбіна прыходзіць мокрая і шчаслівая са двара і кажа:
- Я гуляла пад дажджом, ён быў не кіслы.
Мяркую, не цяжка здагадацца як яна гэта высветліла..))

гумар, Альбіна

Previous post Next post
Up