(no subject)

Jun 22, 2010 20:26

Я хачу быць лагоднай і цярплівай, ніколі не наракаць і з радасцю сустракаць кожны дзень, што б ён не прынёс. Я хачу быць аптымісткай-пазітывісткай, што ва ўсялякіх умовах умее адшукаць добрае, сама не падупадае душой і другіх падтрымлівае. Я хачу не крыўдзіцца, не рэўнаваць і ўсё правільна разумець, і правільна паступаць, і мець правільную самааценку, і не ныць ніколі, і не лянавацца, і быць настойлівай дзе трэба. Я хачу каб мая шклянка была на палову поўная, а не наадварот. Я хачу не адчайвацца пры адчайных умовах, а спакойна гаварыць, што ўсё ў руках Божых. Спакойна разумець, што ўсё ў руках Божых. Спакойна прымаць, што трэба з рук Божых, як добрае, так і не зразумелае мне.
Спакойна не атрымліваецца. Не жыццё, а нейкія амерыканскія горкі эмоцыяў і пачуццяў...

дасканаласць, настрой, я

Previous post Next post
Up