МаразмЪ ці так і павінна быць?

Mar 26, 2010 01:37

Нашы дзеці ідуць на хакей. Гэта вам не абы-што, а чэмпіянат свету сярод юнакоў нейкай там лігі... І дзеці ідуць. Усе. А хто не захоча ісці, мусіць усё адно здаць грошы на квіток. Бо настаўнікам трэба распаўсюдзіць пэўную колькасць тых самых квіткоў. Настаўнікам прыказаў завуч, а завучу таксама нехта прыказаў. Вось яны і стараюцца. Лядовы ж не дарма будавалі. 
Дзеці на гэта па-рознаму рэагуюць. Альбіна радуецца і дачакацца не можа часу іх паходу з класам у Бабруйск-Арэну. Там можна громка крычаць, бегаць па сектарам, нешта смачнае купляць. Насця бурчэць, яна хакей не любіць. Вось каб Ранеткі там выступалі, яна б не бурчэла. Аднака ж, пойдзе і Насця, бацькі грошы ўжо здалі...

школа, Насця, дзеці, абы-што, хакей, Альбіна

Previous post Next post
Up