Вясна на дварэ :)

Mar 22, 2010 20:36



Вясна настае, вясна настала, вясною пахне паветра. І неба ўжо не заўсёды малочна-шэрае ды нізкае. Сёння глянула ў вакно, а там чысты балкіт упрыгожаны ружовымі аблачынкамі. (Спадзяюся ружовыя аблокі не на мароз паказваюць?) Пішу пад гоман дзявоча-хлапечых размоў з-пад вокнаў - таксама прызнак вясны.
Мяркую, вясеннія краявіды Аляксандра Грышкевіча дапамогуць яшчэ больш пранікнуцца вясновым настроем. Хай яно спачатку і надта мокра...





"Зялёныя карункі" - апошні вясновы акорд.

краявід, жывапіс, А. Грышкевіч, вясна

Previous post Next post
Up