Справы школьныя

Jan 14, 2010 14:02

Пісалі з Альбінай маленькае сачыненне на тэму: "Зямля бацькоў - зямля святая". Кажу: "Распавядзі як ты разумееш гэты тэзіс". Яна падумаўшы, зрабіла афіцыйны твар і такім жа голасам на адным дыханні кажа: "Зямля нашых бацькоў святая, таму што там жылі нашы бацькі. Яны сеялі жыта і збіралі ўраджай". Калі разабраліся з тым, што зямля яе бацькоў гэта горад Бабруйск, яна трохі раслабілася, напісала пра родны двор, сяброў, бабулю з дзядуляй. Але ж па плану трэ' і пра родную мову пісаць. Зноўку прашу, каб падзялілася думкамі і на гэты конт. Кажа: "Наша родная мова беларуская, але мы гаворам па-руску, таму што некалі ў савецкім саюзе мы яе страцілі..."

школа, мова, Альбіна

Previous post Next post
Up