Перадсвяточнае, жалобнае, мастацка-выратавацельна-супакаіцельнае

Dec 13, 2009 19:40

Перадсвяточны настрой як заўсёды агідны. Душа, душа... каб неяк яе прывесці ў тонус праглядваю папку "Мастацтва" ў кампутары. Не, не хоча супакойвацца (душа). Наадварот, ад маіх любімых імпрэсіяністаў ёй яшчэ горш стала, а ад наіву наогул адвярнулась. "Фу-у-у," - кажа: "надакучылі гэтыя яркія фарбы, занадтая спрошчанасць малюнка, дзіцячасць..." А ( Read more... )

мае страднанія, краявід, жывапіс, хутка Новы Год, настрой, Т. Гейнсбора

Leave a comment

pgrigas December 13 2009, 18:33:29 UTC
што датычыцца мяне, дык я ў дзяцінстве зьбіраў маркі і першая карціна мне знаёмая


па гэтай спасылцы можна патрапіць на галерэю "творы Гэйнсбора на марках"

Reply

michalinka December 13 2009, 18:44:37 UTC
дзякую..
у мяне таксама была невялікая калекцыя марак з гэтай серыі. я памятаю іх залаты фон)). аднак гейнсбора не было.

Reply

pgrigas December 13 2009, 19:28:11 UTC
Гэта т. зв. "нумярны блок", іх маглі набываць толькі "афіцыйныя пакупнікі", ў сэнсе - удзельнікі ВОФ (Всесоюзное общество филателистов). Набыць можна было толькі па аднаму блоку, але менавіта гэтых у мяня чамусьці апынулася цэлых два :) Т. е., я аддаў тады за іх цэлых два рублі, а ў тыя часы для школьніка гэта былі грошы!

Reply

michalinka December 14 2009, 11:46:39 UTC
напэўна мой брат з некім памяняўся, бо ён не быў "афіцыйным пакупніком"

Reply

Пиво только для членов профсоюза pgrigas December 14 2009, 11:58:22 UTC
"невялікая калекцыя марак з гэтай серыі"

Ці мы з вамі адзін аднаго не зразумелі? Я не казаў, што ўсе маркі гэтых серый прадавалісь "только членам профсоюза".
Абмежаваньні былі менавіта на блокі (у кожную серыю, а іх было пяць ці шэсць, уваходзілі пяць розных марак і адзін блок з дзьвума маркамі, як на здымке ў маім коменце).
Але гэта не азначае, што "неафіцыйны" пакупнік ня меў ніякай магчымасьці набыць такія блокі. Напрыклад, спекулянты прадавалі іх не за адзін рубль, а за тры з паловай.

І яшчэ маленькае пытаньне. Мой апошні комент пра кубінскую марку, што, запісаўся без карцінкі?

Reply

Re: Пиво только для членов профсоюза michalinka December 14 2009, 12:14:38 UTC
так, блокаў у нас не было..) наогул мне вельмі цікава было праглядзець калекцыю Гейнсбора ў марках розных краінаў па Вашай спасылцы. А маркамі ў нас брат займаўся, я больш па паштоўках.

Reply

pgrigas December 13 2009, 19:32:14 UTC
А яшчэ ў мяне была вось такая кубінская марка


Reply

pgrigas December 14 2009, 12:00:29 UTC
Пытаньне здымаецца. Чамусьці мой браўзэр не "паказаў карцінку" адразу.

Reply


Leave a comment

Up