Перадсвяточнае, жалобнае, мастацка-выратавацельна-супакаіцельнае

Dec 13, 2009 19:40

Перадсвяточны настрой як заўсёды агідны. Душа, душа... каб неяк яе прывесці ў тонус праглядваю папку "Мастацтва" ў кампутары. Не, не хоча супакойвацца (душа). Наадварот, ад маіх любімых імпрэсіяністаў ёй яшчэ горш стала, а ад наіву наогул адвярнулась. "Фу-у-у," - кажа: "надакучылі гэтыя яркія фарбы, занадтая спрошчанасць малюнка, дзіцячасць..." А раней яе радавалі такія рэчы. :/
Але што рабіць, калі так і цягне напісаць у блог аб маркоце-самоце, журбе-адзіноце? :(

Дзякуй Богу за вялікі пласт сусветнай мастацкай спадчыны! Калі дабраліся мы з ёй (душой) да папкі з файламі карцін Томаса Гейнсбора палагоднела на душы. Вось яно!



З амаль цемры (цёмна-шэры фон) на нас глядзіць Ледзі ў блакітным (герцагіня дэ Бафор). Яна тут не галоўная (для маёй душы), цёмны фон насягоння нам падаецца нейкім прытулкам спакою і будзеннасці, класічнасці і строгасці, адсутнасцю ўсялякай манернасці. Божухна! Што гэта я пішу?
У дзяцінстве я вельмі любіла разглядаць паштоўкі з наборамі карцін розных галерэй свету. Ах, я хацела быць падобнай на герцагіню, якую так рамантычна і пяшчотна занатаваў мастак.

Шмат пазней я ўбачыла іншыя яго работы ў нейкім мастацкім часопісе. Аднак ніводная не ўразіла так як гэта. Пейзажы наогул падліся нецікавымі. Толькі, калі даведалася, што мастак маляваў іх не з натуры - яму дастаткова было зрабіць макет з галінак, пяску, каменьчкаў і г.д., каб намаляваць пэўны краявід - зацікавілася гэтым бокам творчасці Томаса Гейнсобра.



Аднак, людзі ў выкананні спадара Гейнсбора мне цікавейшыя. Напрыклад вось гэты партрэт дачок мастака.



Пакуль глядзела, а потым пісала супакоілсася душа мая. Прынамсі, настрой: "Ай, не суцяшайце мяне, бо гэта немагчыма наогул" - некуды знік. Хм, трэ' пашукаць у інэце штосці з работ мастакоў старой галандскай школы. Здаецца там фон 'шчэ цямнейшы. Ці гэта ў немцаў? :)

мае страднанія, краявід, жывапіс, хутка Новы Год, настрой, Т. Гейнсбора

Previous post Next post
Up